К 100-летию санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь
Дзяржаўная сістэма санітарна-эпідэміялагічнай службы краіны прайшла складаны шлях станаўлення ад першасных элементаў грамадскай прафілактыкі да вядучай галіны прафілактычнай аховы здароўя. З канца ХІХ стагоддзя ў губернях і паветах пачалі працаваць пастаянныя санітарныя камісіі грамадскай прафілактыкі. Неабходнасць барацьбы з эпідэміямі інфекцыйных захворванняў у 20-я гады прыводзіць да рэарганізацыі санітарнай службы ў санітарна-эпідэміялагічную. Ствараліся перасоўныя фарміраванні (прышчэпачныя, дэзінфекцыйныя, супрацьэпідэміялагічныя атрады). Праводзілася вывучэнне санітарна-эпідэміялагічнага стану рэспублікі, распрацоўваліся планы супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў. У 1919-1922 г.г. прыняты дэкрэты «Аб абавязковым аспапрывіванні», «Аб мерапрыемствах па барацьбе з сыпным тыфам», «Аб забеспячэнні насельніцтва лазнямі» і інш. Дэкрэтам аб санітарных органах рэспублікі прынятым 15 верасня 1922 гады Саўнаркам Беларускай ССР зацвярджалася сістэма дзяржаўнага санітарнага нагляду і санітарна-эпідэмічнай службы і роля грамадскасці ў ахове здароўя насельніцтва.
Гісторыя развіцця санітарна-эпідэміялагічнай службы Астравецкага раёна пачынаецца з 03 ліпеня 1944 года. Санітарна-эпідэміялагічную службу прыйшлося ствараць практычна нанова. Першым кіраўніком санітарна-эпідэміялагічнай службы стаў Шуванаў Аляксандр Панцеляймонавіч. У далейшым санітарна-эпідэміялагічную службу раёна ўзначальвалі Аляксеенка Ганна Андрэеўна, Жывапісцаў Аляксей Мікалаевіч, Жаўрыд Уладзімір Адамовіч, Цурыкаў Юрый Пятровіч, Смольскі Іван Мікалаевіч, Мардвінаў Васіль Васільевіч, Наскевіч Фёдар Фёдаравіч, Пашук Ганна Вітольдаўна. У 1976 годзе пры Мардвінаве Васілю Васільевічу пабудаваны корпус адміністрацыйнага будынка райЦГЭ па вуліцы Зялёнай, у якім служба размяшчалася да лістапада 2019 года. У 1990 годзе санітарна-эпідэміялагічная станцыя рэарганізавана ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Са студзеня 2019 года па цяперашні час кіраўнік санітарна-эпідэміялагічнай службы Астравецкага раёна — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Таль Йонас Мар’янавіч. У лістападзе 2019 года санітарна-эпідэміялагічная служба раёна пераехала ў новы тыпавы будынак з сучасным лабараторным корпусам, дзе зараз ажыццяўляе сваю працоўную дзейнасць калектыў Астравецкага раённага ЦГЭ. У сувязі з уводам у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі ў чэрвені 2021 года зона адказнасці спецыялістаў пашырылася на кантроль за радыелагічнай, хімічнай і мікрабіялагічнай бяспекай не толькі ў раёне, але і ў зоне назірання Беларускай атамнай электрастанцыі.
Цяпер спецыялісты цэнтра ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд і маніторынг за 768 аб’ектамі, якія належаць 194 суб’ектам гаспадарання на тэрыторыі Астравецкага раёна, якія ўключаюць прамысловыя прадпрыемствы, аб’екты аграпрамышанага комплексу, прадпрыемствы грамадскага харчавання, гандлю, дзіцячыя і падлеткавыя, лячэбна-аздараўленчыя ўстановы. Важны раздзел дзейнасці санітарна-эпідэміялагічнай службы Астравецкага раёна — ажыццяўленне дзяржаўнага санітарнага нагляду ў частцы забеспячэння радыяцыйнай бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі Беларускай АЭС, а таксама рэалізацыя дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» на тэрыторыі г. Астраўца і Астравецкага раёна.
Супрацоўнікі цэнтра аказваюць кампетэнтную і дзейсную дапамогу органам улады, зацікаўленым ведамствам і жыхарам рэгіёну па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, ахове навакольнага асяроддзя, фарміраванні здаровага ладу жыцця, навядзенні парадку на зямлі.
Адмысловая ўвага надаецца ідэалагічнай працы з калектывам. Асноўная мэта ідэалагічнай работы ў арганізацыі — згуртаванне працоўнага калектыву для вырашэння пастаўленых задач па павышэнню эфектыўнасці і якасці работы, стварэнню камфортнага маральна-псіхалагічнага клімату, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, прававой, інфармацыйнай і палітычнай культуры асобы, фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню маральных і сямейных каштоўнасцей.
Дзякуючы сістэмнаму падыходу забяспечана стабільная санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка, а здароўе жыхароў Астраўца і Астравецкага раёна застаецца галоўным прыярытэтам..






